У 2028 годзе плануецца завяршыць будаўніцтва другой чаргі трэцяй лініі метро ў Мінску. Пра гэта расказаў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, паведамляе БелТА.
Гаворачы аб метрабуды, кіраўнік горада адзначыў, што ўсе запланаваныя работы вядуцца ў намечаныя тэрміны. «Не трэба рэагаваць на незразумелыя фэйкі, якія нядаўна былі, што Мінгарвыканкам пераносіць на два гады і павялічвае тэрміны будаўніцтва метро. Гэта няпраўда. Мы працуем па графіку, па плане. У 2028 годзе мы плануем завяршыць будаўніцтва другой чаргі трэцяй лініі метро — гэта ад плошчы Бангалор да вуліцы Мельнікайтэ з будаўніцтвам трох станцый. Цяпер работа гэта вядзецца», — адзначыў кіраўнік горада.
Ён дадаў, што для гэтага закуплена ўсё неабходнае абсталяванне, якое працуе пад зямлёй. «Гэта значна паскарае працэс. Мы можам працаваць паралельна па пракладцы тунэляў», — растлумачыў Уладзімір Кухараў.
Старшыня Мінгарвыканкама адзначыў, што таксама спрасціліся і многія пытанні па вынасах сетак.
«Мы актыўна праектуем і ў наступным годзе плануем пачаць будаўніцтва чацвёртай лініі кальцавой лініі метро, якая закальцуе ўсе лініі і дасць магчымасць значна палепшыць транспартную лагістыку ў рамках метрапалітэна, прыняць значна большую колькасць пасажыраў. Хоць у нас сёння ўжо штодзень больш як 750 тыс. чалавек карыстаюцца паслугамі метрапалітэна», — сказаў Уладзімір Кухараў.