Top.Mail.Ru

Будаўніцтва спарткомплексу ў Драгічыне плануецца пачаць у 2027 годзе

Будаўніцтва спартыўнага комплексу ў Драгічыне плануецца пачаць у 2027 годзе. Пра гэта паведаміў журналістам міністр спорту Сяргей Кавальчук, перадае БелТА.



Міністр акцэнтаваў увагу, што стаіць задача стварыць ва ўсіх раённых цэнтрах умовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, для аздараўлення. Праграма ў краіне рэалізуецца па рашэнні кіраўніка дзяржавы. «Брэсцкая вобласць сярод усіх рэгіёнаў з’яўляецца флагманам. Засталося толькі два раённыя цэнтры, дзе няма ФАКаў. У Ляхавічах ужо будуецца. У Драгічыне, паводле маёй інфармацыі, праект амаль гатовы. У 2027 годзе спарткомплекс пачнуць будаваць, а ў 2028-м ён ужо будзе ўведзены», — сказаў Сяргей Кавальчук.

Ён падкрэсліў важнасць здаровай нацыі, таму ў Беларусі імкнуцца як мага больш людзей рознага ўзросту далучаць да заняткаў спортам, у тым ліку ў групах. «У нас моднай становіцца скандынаўская хада, заняткі фітнесам. І іншымі відамі можна займацца ў любы час, маючы кваліфікаваных спецыялістаў (і метадыстаў, і трэнераў). Гэта ўсё можна ў асобна ўзятым раёне арганізаваць з высокай якасцю», — адзначыў міністр спорту.

У Ганцавічах сёння ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі шматфункцыянальны спарткомплекс. Сяргей Кавальчук пазначыў яго галоўнае прызначэнне. «Сюды можа прыйсці чалавек любога ўзросту (ад маленькага дзіцяці да пажылога чалавека) і атрымаць увесь комплекс паслуг: фітнес, трэнажорная зала, зала для гульнявых відаў, басейн. Ён розныя функцыі выконвае. Першая — аздараўленчая для насельніцтва, другая — навучальная для школьнікаў, трэцяя — спартыўная», — пералічыў міністр. Асаблівы акцэнт ён зрабіў на падрыхтоўцы плыўцоў. Плаванне — прыярытэтны від спорту для Брэсцкай вобласці і Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю