«У двухпавярховым будынку будуць створаны ўсе ўмовы для работы і навуковых даследаванняў. На першым паверсе цэнтра размесцяцца хол і лабараторыі, спецыялізаваныя сховішчы навуковых узораў і калекцый, — расказвае кіраўнік навуковага аддзела Вячаслаў Краўчук. — Прадугледжаны і маразільныя камеры глыбокай замарозкі. На другім паверсе будуць размешчаны бібліятэка, канферэнц-зала і кабінеты навуковых супрацоўнікаў».
На дадзены момант у навуковым аддзеле нацыянальнага парка лічацца 16 супрацоўнікаў, у тым ліку трох лабарантаў. Сёлета рады навуковых супрацоўнікаў папоўняць пяць маладых спецыялістаў — вучоных па ключавых напрамках, а ў перспектыве штат аддзела плануецца павялічыць да 27 прафесіяналаў.
Тэрмін будаўніцтва навуковага корпуса вызначаны ў 14 месяцаў, адпаведна, у маі 2026 года работы ў планах завяршыць.