Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпісаў указ № 10, якім на 3 гады прадаўжаецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, збудаваных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Заявы аб прыёмцы ў эксплуатацыю такіх пабудоў могуць быць пададзеныя грамадзянамі да 1 студзеня 2028 года.
Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прадастаўлена права прымаць у эксплуатацыю названыя аб’екты, пры гэтым яны не будуць прызнавацца самавольнымі.
Указ дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.
Адпаведныя змены ўнесены ва ўказ Прэзідэнта Беларусі ад 25 ліпеня 2022 года № 253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва».
Фота БелТА