Рашэнне было прынята на выканкаме ФХБ 20 жніўня. Расійскі спецыяліст будзе сумяшчаць працу ў нацыянальнай камандзе і мінскім «Дынама». Да пераезду ў Беларусь трохразовы ўладальнік Кубка Стэнлі больш за дзесяць гадоў займаў трэнерскія пасады ў сістэме каманды НХЛ «Нью-Джэрсі Дэвілз».
«Вельмі прыемны і хвалюючы момант. Я ўжо ўбачыў, як любяць хакей у Беларусі і як хварэюць за „Дынама“. Таму стаць настаўнікам зборнай краіны ганарова і адказна. Я гатовы да выкліку, гэта мая праца. Спадзяюся, што наперадзе ў нас будзе шмат цікавых матчаў, турніраў і перамог», — сказаў Сяргей Брылін.