Top.Mail.Ru

Брэстчына пабагацела ганаровымі грамадзянамі

Рашэннем пазачарговай сесіі Брэсцкага абласнога Савета званне «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці» нададзена пяці асобам. Раней гэтага звання былі ўдастоены 14 заслужаных людзей рэгіёна. Цяпер да ганаровага спіса далучыліся прозвішчы Канстанціна Сумара, Аляксандра Карпіцкага, Аляксандра Саўчыца, Сцяпана Халько і Уладзіміра Храленкі.


Канстанцін СУМАР узначальваў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт у 2004–2014 гадах. Да гэтага займаў пасады намесніка начальніка службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Камітэта Дзяржкантролю, першага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама, міністра па падатках і зборах краіны. А яшчэ раней узначальваў калгас у Лунінецкім раёне, працаваў старшынёй Лунінецкага райсавета, потым — старшынёй Брэсцкага раённага Савета і старшынёй Брэсцкага райвыканкама. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўную доблесць».

Аляксандр КАРПІЦКІ, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар 15 вынаходстваў, мае 288 надрукаваных навуковых работ у айчынных і замежных выданнях. Брэсцкую абласную бальніцу ўзначальвае 24 гады. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», шэрагам ганаровых грамат.

Аляксандр САЎЧЫЦ, генеральны дырэктар ААТ «Савушкін прадукт», кіруе прадпрыемствам, якое з’яўляецца лідарам малочнай галіны Рэспублікі Беларусь. Вытворчасць вядзецца на дзевяці пляцоўках — сучасных высокатэхналагічных заводах.Мае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь», узнагароджаны ордэнамі Айчыны ІІІ і ІІ ступені. Неаднаразова станавіўся «Чалавекам года», «Найлепшым кіраўніком года» ў Брэсце. У 2013 годзе было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Брэста».

Відаць, самая вялікая ўзнагарода ў маім жыцці — прызнанне брастаўчан, — сказаў журналістам Аляксандр Карпіцкі. — Як і любому чалавеку, мне прыемна, калі так ацэньваюць маю работу. Праца, якую люблю, і дапамагла атрымаць гэтае высокае званне. У нас яшчэ шмат задач.

Сцяпан ХАЛЬКО, дырэктар УП «Моладава-Агра» Іванаўскага раёна, адной з найлепшых гаспадарак па развіцці жывёлагадоўлі ў краіне. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі краіны, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». «Чалавекам года Брэстчыны» станавіўся тройчы. З 2016 года з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам г. Іванава і Іванаўскага раёна.

Уладзімір ХРАЛЕНКА, дырэктар ААТ «Парахонскае», вядомага сельгаспрадпрыемства ў вобласці і краіне, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», шэрагам ганаровых грамат. Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».

Віншавалі новых ганаровых грамадзян падчас святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр ПАРХОМЧЫК уручыў ім адпаведныя сертыфікаты.

«Відаць, самая вялікая ўзнагарода ў маім жыцці — прызнанне брастаўчан, — сказаў журналістам Аляксандр Карпіцкі. — Як і любому чалавеку, мне прыемна, калі так ацэньваюць маю работу. Праца, якую люблю, і дапамагла атрымаць гэтае высокае званне. У нас яшчэ шмат задач».

У Брэсцкай абласной бальніцы ўзводзіцца новы корпус, і на гэтым развіццё медыцынскай установы не спыніцца. Работа па паляпшэнні якасці, даступнасці медыцынскай дапамогі будзе працягвацца.

Аляксандр Саўчыц гаварыў аб тым, што вельмі ўдзячны свайму калектыву: «У нас працуе восем з паловай тысяч чалавек. Гэта і іх праца сёння адзначана. У 1998 годзе, калі ўзначаліў камбінат, мы перапрацоўвалі 70 тон малака, цяпер атрымліваем прадукцыю з 5,1 тысячы тон сыравіны».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю