Top.Mail.Ru
154

Брэстаўчанка выкрыла ашуканцаў, якія ўзламалі акаўнт яе знаёмага і рассылалі просьбы аб грашах у доўг

У Брэсце заведзена крымінальная справа па факце махлярства праз сацсеткі. Пра гэта паведамляе SB.by.


У Ленінскі РАУС Брэста звярнулася 61-гадовая мясцовая жыхарка, якая паведаміла, што нібыта яе знаёмы просіць грошы ў доўг. Праваахоўнікамі ўстаноўлена, што ў адной з сацыяльных сетак заяўніца вяла дыялог з прыяцелем, аднак грашовых пытанняў паміж імі не ўзнікала. Калі яна ўбачыла паведамленне з просьбай даць у доўг BYN 2 тысячы, то засумнявалася і патэлефанавала мужчыну.

Як высветлілася, 55-гадоваму сябру жанчыны ў месенджары прыйшло паведамленне ад невядомага з просьбай прагаласаваць у адным з конкурсаў за выступленне дачкі. Па душэўнай дабрыні і неабыякавасці грамадзянін перайшоў па прымацаванай спасылцы і аўтарызаваў свой рахунак на іншым сайце. Гэта дазволіла зламыснікам атрымаць доступ да старонкі мужчыны, з якой у далейшым і адбывалася рассыланне лістоў.

На гэты момант следчымі заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 КК.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю