12 снежня ў Палацы культуры МАЗ адбыўся ўрачысты фінал трэцяга працоўнага семестра, які сёлета праходзіў у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі і Года добраўпарадкавання. На мерапрыемства сабраліся больш за тысячу прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў з розных куткоў краіны
Галоўная мэта мерапрыемства — захаваць і развіваць традыцыі студэнцкіх атрадаў, падтрымаць ініцыятыўную моладзь, дапамагчы дзецям раскрыць сябе ў творчасці, прафесійных навыках і каманднай рабоце.
У трэцім працоўным семестры 2025 года студатрадаўскі рух зноў паказаў сваю моц: 64263 чалавекі працавалі ў складзе 4 526 атрадаў па ўсёй краіне. Больш за 31,5 тысячы з іх — падлеткі. У межах сезона былі рэалізаваныя буйныя праекты — «Атлант», «Трактарабудаўнік», «Аўтазаводзец», «Важаты», «Медыкус», «Энергетык», «Дарога магчымасцяў», а таксама дзве Усебеларускія будоўлі — «Патрыятычны цэнтр на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці» і «Памяць пакаленняў» на аб’екце Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і Парку Народнага адзінства ў Мінску.
Удзельнікам гэтых урачыстасцяў накіравалі свае прывітаннікі кіраўнікі абедзвюх палат беларускага парламента —Ігар Сергяенка і Наталля Качанава, у якіх былі падкрэслены слаўныя традыцыі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Міхаіл Данілковіч