Top.Mail.Ru

Больш за 9,5 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалочана ў Беларусі

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках Беларусі намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 9 млн 533 тыс. тон. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У Мінскай вобласці атрымана 2 млн 517 тыс. т збожжа, Гродзенскай — 1 млн 880 тыс. т, Брэсцкай — 1 млн 761 тыс. т, Магілёўскай — 1 млн 238 тыс. т, Гомельскай — 1 млн 148 тыс. т, Віцебскай — 989 тыс. т.

Узарана пад сяўбу азімых збожжавых 1 млн 489 тыс. га, што складае 99% ад плана ў 1 млн 500 тыс. га. Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на плошчы 1 млн 331 тыс. га — 89% ад плана.

  1. Ільнотраста ўзнята на плошчы 43 тыс. га (амаль 100% ад плана). Пераварочванне стужак лёну праведзена на плошчы 23 тыс. га (54% ад выцерабленага). Нарыхтавана льнотрасты 156 тыс. т.
  2. Нарыхтавана сена 614 тыс. т (86% ад плана), сенажу — 12 млн 825 тыс. т (90% ад плана), сіласу — 12 млн 241 тыс. т (61% ад плана), травяных кармоў — 7 млн 300 тыс. т кармавых адзінак (72% ад плана). Кукуруза на сілас убрана з 63% плошчаў, што складае 597 тыс. га. 
  3. Пад сяўбу азімых падрыхтавана 359 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных), што складае 208% да плана. 
  4. Цукровыя буракі ўбраны з плошчы 50 тыс. га (46% ад плана ў 109 тыс. га). Накапана 2 млн 311 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 465 ц/га. У Мінскай вобласці атрымана 889 тыс. т, Гродзенскай — 809 тыс. т, Брэсцкай — 382 тыс. т, Магілёўскай — 204 тыс. т, Віцебскай — 20 тыс. т, Гомельскай — 7 тыс. т.
  5. Бульба ўбрана з 63% плошчаў, што складае 14 тыс. га ад плана ў 22 тыс. га. Накапана бульбы 461 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 332 ц/га, што на 13 ц/га вышэй за леташнюю: Магілёўская — 119 тыс. т, Мінская — 114 тыс. т, Брэсцкая — 95 тыс. т, Гомельская — 51 тыс. т, Гродзенская — 49 тыс. т, Віцебская — 33 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 81 тыс. т ураджайнасцю 324 ц/га, што на 22 ц/га вышэй за леташнюю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю