Top.Mail.Ru
143

Больш за 80 разоў прафсаюзы абаранялі інтарэсы работнікаў у судах у 2025 годзе

Такія даныя былі агучаныя на пасяджэнні прэзідыума Савета ФПБ. У штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра сёння прааналізавалі работу прававой інспекцыі працы, а таксама прынялі шэраг рашэнняў па ўдасканаленні гэтага напрамку.


Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, гаворачы аб абароне правоў і інтарэсаў працоўных, нацэліў юрыдычную службу ФПБ на далейшую сістэмную работу, не толькі на выяўленне парушэнняў, але і на іх прафілактыку. Таксама Юрый Сянько звярнуў увагу, што прафсаюзы сёння рэагуюць на звароты людзей, якія паступаюць па любых каналах.

У цэлым нацыянальны прафцэнтр мае шырокую практыку работы ў частцы абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў — ад кансультавання грамадзян па працоўных пытаннях да прадстаўлення іх інтарэсаў на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў судах.

Так, калі казаць пра судовую практыку, то трэба адзначыць, што ў большасці выпадкаў рашэнні судом прымаюцца на карысць работнікаў. Большая частка судовых спрэчак звязана з парушэннямі ў частцы аплаты працы, парадку прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці. Таксама сярод актуальных пытанняў, якія дапамагалі вырашаць прафсаюзныя юрысты, — гэта аднаўленне на працы і дапамога ў выплаце належных грашовых сродкаў.

У мінулым годзе прадстаўнікі прафсаюзаў выявілі звыш 20 тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы. Дарэчы, наймальнікамі аператыўна ліквідавана 97 працэнтаў ад усіх выяўленых парушэнняў.

На жаль, не заўсёды працоўную спрэчку ўдаецца вырашыць падчас дыялогу з наймальнікам. У такіх сітуацыях прадстаўнікі прафсаюза абараняюць інтарэсы работнікаў у камісіях па працоўных спрэчках і ў судах. У цэлым за 2025 год па просьбах работнікаў складзена 467 працэсуальных і іншых дакументаў. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў судом разгледжана звыш 80 іскавых заяў.

Напрыклад, прафсаюзныя юрысты дапамаглі адмяніць неправамернае дысцыплінарнае спагнанне работніку аднаго з прадпрыемстваў прамысловасці. Так, работнік атрымаў вымову і пазбавіўся прэміі за парушэнне патрабаванняў правілаў унутранага працоўнага распарадку. У прыватнасці, за невыкананне часу перапынкаў для адпачынку і харчавання. Паводле тлумачэнняў работніка, з-за дрэннага самаадчування ён выйшаў у пакой прыёму ежы, каб прыняць лекі, затым звярнуўся ў здраўпункт, дзе яму выявілі артэрыяльную гіпертэнзію. Пасля аказання медыцынскай дапамогі работнік накіраваны ў паліклініку па месцы жыхарства. Але нягледзячы на дакументы, якія гэта пацвярджаюць, вырашыць працоўную спрэчку атрымалася толькі падчас судовага пасяджэння.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю