Top.Mail.Ru
157

Больш за 600 пешаходаў прыцягнулі да адказнасці за выхадныя ў Віцебскай вобласці

За мінулыя выхадныя на дарогах Віцебскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі больш за 600 пешаходаў, перадае БелТА.



Інспектары ДАІ за парушэнне ПДР за чатыры выхадныя дні прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці больш за 600 пешаходаў. «З іх 73 чалавекі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, 355 пешаходаў не былі пазначаныя святлоадбівальнымі элементамі», — адзначылі ва ўпраўленні ДАІ.

Таксама ў рэгіёне былі зарэгістраваныя 127 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай, у тым ліку 38 — у Віцебску.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае ўсім удзельнікам дарожнага руху быць уважлівымі, улічваць умовы надвор’я і прытрымлівацца бяспечнай хуткасці, асабліва ва ўмовах галалёдзіцы на дарогах. Пешаходам неабходна перасякаць праезную частку толькі ва ўстаноўленых месцах, а ў цёмны час сутак насіць флікеры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю