Top.Mail.Ru
210

Больш за 600 км за шэсць дзён. Мінская бягуння выйграла ўльтрамарафон у Маскве

Мінчанка Вольга Вараб’ёва стала пераможцай міжнароднага ўльтрамарафону "Самавызначэнне", які завяршыўся ў Маскве, паведамляе БелТА.



За шэсць сутак беларуская бягуння пераадолела 601 км — у сярэднім па 100 км у дзень. Пасля перамогі Вольга Вараб’ёва расказала, што гэта быў яе першы падобны старт і адразу паспяховы. Аднак яна адзначыла, што ёй яшчэ ёсць да чаго імкнуцца, бо сусветны рэкорд у гэтай дысцыпліне належыць Ірыне Масанавай, якая за шэсць сутак прабегла 832,5 км. Пры падрыхтоўцы да такіх забегаў трэба разумець масу аспектаў: як харчавацца, колькі адпачываць і ўлічваць вялікую колькасць іншых нюансаў. Часцяком моцныя бегуны сыходзяць з дыстанцыі менавіта таму, што не да канца прадумалі ўсе, здавалася б, дробныя дэталі.

У мінулых спаборніцтвах прынялі ўдзел ультрамарафонцы з Беларусі, Казахстана і Расіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю