Top.Mail.Ru
207

Больш за 57 тыс. укладаў «Сямейны капітал» адкрыта ў Беларусі за пяць гадоў

За пяць гадоў рост памеру сямейнага капіталу склаў 140,2 %. Пра гэта расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.



У Мінпрацы адзначылі, што праграма сямейнага капіталу працягвае заставацца самай эфектыўнай мерай стымулявання шматдзетнасці і дазваляе ўтрымліваць колькасць шматдзетных сем’яў на ўзроўні 120 тыс. штогод. Так, кожнае чацвёртае дзіця ў краіне нараджаецца ў шматдзетнай сям’і.

Акрамя таго, у мэтах захавання пакупніцкай здольнасці сямейнага капіталу яго памер штогод індэксуецца з нарастаючым вынікам. У прэс-службе падкрэслілі, што за пяць гадоў рост памеру сямейнага капіталу склаў 140,2 %. У 2021 годзе — Br23 737,5, у 2025 годзе — Br33 275.

Рашэннем Кіраўніка дзяржавы праграма сямейнага капіталу прадоўжана да канца 2029 года. Таксама, дзякуючы новаўвядзенням 2025 года, на будаўніцтва жылля ў шматкватэрных дамах больш не патрабуецца накіраванне ад мясцовых органаў улады. Раней гэта была абавязковая ўмова. Акрамя таго, дазволена датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал і на набыццё долі (доляў) жылых памяшканняў, калі ва ўласнасці ўжо ёсць долі гэтых памяшканняў, замацаваныя за некалькімі членамі сям’і. Гэта распаўсюджваецца і на вяртанне крэдыту, атрыманага ў парадку рэфінансавання для пагашэння запазычанасці па раней заключаным крэдытным дагаворы, які прадугледжвае ўзвядзенне, рэканструкцыю, набыццё жылля.

Таксама была прадастаўлена магчымасць аплаціць сродкамі сямейнага капіталу навучанне не толькі за бягучы і папярэдні навучальныя гады, але і за будучы.

Усяго на працягу 2021-2025 гадоў адкрыта больш за 57 тыс. укладаў «Сямейны капітал». За ўвесь перыяд рэалізацыі праграмы, з 2015 года, адкрыта 150,6 тыс. укладаў. Прынята 70,6 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх 80 % на вырашэнне жыллёвых пытанняў, 14 % — на медыцынскія паслугі, 9 % — на атрыманне адукацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю