Беларускія чыгуначнікі працягваюць барацьбу са снегам, паведамляе БелТА.
«На сталёвай магістралі працы па ачыстцы аб’ектаў інфраструктуры ад сумётаў не спыняюцца ні на хвіліну. Снег прыбіраюць на пуцях, перонах, платформах і станцыях. Усе прыкладаюць максімум намаганняў для таго, каб забяспечыць своечасовую дастаўку грузаў і перавозку тысяч пасажыраў», — адзначылі ў прэс-цэнтры.
10 студзеня больш за 2,3 тыс. работнікаў Беларускай чыгункі працавалі на ўборцы снегу. Было задзейнічана 17 снегаўборачных машын і 12 снегаачышчальнікаў.
За дзень ачышчана больш за 560 кіламетраў чыгуначнага пуці.