Top.Mail.Ru

Больш за 500 паведамленняў аб званках ашуканцаў паступіла за суткі ў міліцыю

Больш за 500 паведамленняў аб званках тэлефонных ашуканцаў паступіла за мінулыя суткі ў міліцыю, паведамляе БелТА.


Пераважная большасць злачынстваў дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян папярэджана. Зарэгістравана 47 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. 

Аддзелам арганізацыі апрацоўкі ашуканскіх аперацый МУС ініцыявана блакіроўка 32 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод іх былі падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, сэрвісы, неадрозныя ад сапраўдных.

Заблакіравана магчымасць учынення плацяжоў у адрас 98 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі, прыпынены расходныя аперацыі па 57 рахунках.

Аператыўнікі затрымалі кур’ера-замежніка, які працаваў у інтарэсах аферыстаў.

Што да спосабу здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, у асноўным рэгіструецца вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы), затым — купля тавараў на інтэрнэт-пляцоўках і крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак.

Работа па выяўленні і спыненні ашуканскіх дзеянняў працягваецца.

У МУС рэкамендуюць пры падазрэнні на зносіны з ашуканцамі па тэлефоне спыніць размову і паведаміць у міліцыю па нумары 102.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю