Васіль Філанюк адзначыў, што па выніках 2025 года Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя ўнёс у рэестр лекавых прэпаратаў больш як 50 лекавых прэпаратаў, у тым ліку шэсць найменняў лекавых прэпаратаў і фармсубстанцый, распрацоўшчыкам якіх з’яўляюцца інстытуты НАН.
Акрамя таго, вучонымі НАН было зарэгістравана восем новых арыгінальных тэст-сістэм імунаферментнага аналізу, дадаў акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Васіль Богдан. «Распрацоўшчыкі — акадэмічныя арганізацыі. Гэта навінкі, якія зарэгістраваны па выніках 2025 года. Усяго шэсць лекавых прэпаратаў і восем тэст-сістэм НАН Беларусі», — удакладніў ён.