У Брэсцкай вобласці ў 2026 годзе плануюць адрамантаваць больш за 400 км мясцовых дарог. Такая інфармацыя агучана на калегіі Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама, на якой падведзены вынікі 2025 года і абмеркаваны задачы на 2026-ы, перадае БелТА.
У паўднёва-заходнім рэгіёне ў мінулай пяцігодцы адрамантавалі больш за 1,8 тыс. км мясцовых дарог і 27 маставых збудаванняў. Летась у вобласці абнавілі пакрыццё на 425,4 км (141 % да задання) і шэсць мастоў. «Па дзяржаўнай праграме „Дарогі Беларусі“ ў 2026 годзе плануецца адрамантаваць 402,4 км дарог і два маставыя збудаванні. У цэлым на бягучую пяцігодку ў Брэсцкай вобласці намечана адрамантаваць 2241,5 км мясцовых дарог і 15 маставых збудаванняў», — адзначылі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве.
Для аўтапаркаў Брэстчыны летась за кошт бюджэту набыта 58 аўтобусаў і 15 тралейбусаў з аўтаномным ходам. Акрамя гэтага, за кошт уласных сродкаў транспартных прадпрыемстваў закуплены 21 аўтобус і адзін электробус. У Брэсцкай вобласці прытрымліваюцца падыходу па абнаўленні штогод не менш за 10 % рухомага саставу грамадскага транспарту.