Top.Mail.Ru

Больш за 300 школ Беларусі пачнуць работу ў аўтаматызаванай сістэме «Электронная школа» з 1 верасня

Больш за 300 школ Беларусі пачнуць работу ў аўтаматызаванай сістэме «Электронная школа» з 1 верасня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


Праект створаны для спрашчэння ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і адыходу ад папяровага дакументаабароту да «лічбы».

У пілотных школах будуць укаранёныя электронныя журнал і дзённік. Навучэнцы, бацькі і педагогі асвояць новыя інструменты сістэмы. Паэтапны пераход на «лічбу» ў астатніх установах краіны запланаваны на 2026/2027 навучальны год.

«Калі ваша школа ўжо выкарыстоўвае іншыя электронныя платформы, у новым навучальным годзе нічога не мяняецца — яны працягнуць працаваць у штатным рэжыме, — праінфармавалі ў ведамстве. — Для камфортнага старту пройдуць навучальныя вэбінары, таксама будзе забяспечана пастаянная тэхнічная падтрымка».


Галоўная мэта — павышэнне якасці кіравання ўстановай адукацыі і мінімізацыя папяровай нагрузкі для педагогаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю