Top.Mail.Ru
77

Больш за 3,8 тыс. тон бярозавага соку плануюць нарыхтаваць лясгасы Мінскай вобласці

Больш за 3,8 тыс. т бярозавага соку плануюць нарыхтаваць лясгасы Мінскай вобласці. Пра гэта БелТА расказалі ў Мінскім ДВЛГА.

Лясгасы Мінскай вобласці з сённяшняга дня пачалі масавую нарыхтоўку бярозавага соку. У гэтым сезоне яны плануюць сабраць больш за 3,8 тыс. т ляснога прадукту. 

«Таксама паралельна мы пачынаем рэалізацыю бярозавіку насельніцтву. У лясніцтвах літр соку абыдзецца ў 0,42 рубля, на выязных гандлёвых пунктах у райцэнтрах — 0,48 рубля, у сталіцы бярозавы сок можна будзе набыць па цане 0,55 рубля», — паведамілі ў Мінскім ДВЛГА. 

Як адзначылі ў арганізацыі, у Мінску карысны вясновы прадукт будзе прадавацца па адрасах: вул. Баграціёна, 70 (на базе Мінскага лясніцтва), Лагойскі тракт, 52, вул. Ціміразева, 118, вул. Леаніда Левіна, 8, пр. Дзяржынскага, 104 (гандлёвы пункт адкрыецца з 25 сакавіка).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю