Top.Mail.Ru
189

Больш за 3,8 тыс. парушэнняў ПДР выяўлена на дарогах Гомельскай вобласці за доўгія выхадныя

Больш за 3,8 тыс. парушэнняў ПДР выяўлена на дарогах Гомельскай вобласці за доўгія выхадныя, паведамілі ў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.



У выхадныя дні супрацоўнікі ДАІ рэгіёна неслі службу ва ўзмоцненым варыянце, праводзілі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку ДТЗ і спыненне грубых парушэнняў ПДР, якія ствараюць пагрозу дарожнай бяспецы. За гэты перыяд было выяўлена і спынена 3870 парушэнняў ПДР. У большасці выпадкаў вадзіцелі грэбавалі рамянямі бяспекі, не выкарыстоўвалі зімовыя шыны, не далі перавагу ў руху пешаходам, а таксама перавысілі дазволеную хуткасць руху. Акрамя таго, больш за 20 вадзіцеляў селі за руль у стане ап’янення, 45 — не маючы права кіравання транспартным сродкам, 41 — праехаў на забараняльны сігнал святлафора.

З боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху дапушчана 890 парушэнняў ПДР, з якіх 361 — за адсутнасць святлоадбівальніка ў цёмны час сутак, 90 — знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

У абласной Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху няўхільна выконваць ПДР. «Асаблівую ўвагу ўдзяляйце сваёй бачнасці на дарозе ў цёмны час сутак. Выкарыстанне святлоадбівальных элементаў — гэта просты, але эфектыўны спосаб засцерагчы сябе», — падкрэслілі ў рэгіянальнай ДАІ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю