Top.Mail.Ru
106

Больш за 25 тон сумесі пяску і солі выкарыстана для апрацоўкі мінскіх двароў

Больш за 25 тон пясчана-саляной сумесі выкарыстана для апрацоўкі мінскіх двароў з самай раніцы, паведамілі БелТА ў ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».



З самай раніцы для забеспячэння бяспекі і чысціні ў дварах у прыбіранні снегу задзейнічаны 65 адзінак тэхнікі, 17 сродкаў малой механізацыі і каля 1,5 тыс. рабочых па комплекснай прыборцы і ўтрыманні домаўладанняў. Выдаткавана 26 т пясчана-салянай сумесі.

«Мы пачынаем працаваць, калі ўвесь горад яшчэ спіць. У дварах кіпіць работа з самай раніцы — гэта наш клопат пра камфорт і бяспеку жыхароў», — падкрэслілі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю