Top.Mail.Ru
231

Больш за 200 тысяч працаўнікоў падарожнічалі па Беларусі пры падтрымцы прафсаюзаў за паўгода

Да работы па садзейнічанні ў адпачынку працоўных падключаны ўсе пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі.

Знаёмства з гісторыяй, культурай, традыцыямі, прыродным багаццем і найноўшымі дасягненнямі краіны — Федэрацыя прафсаюзаў удзяляе вялікую ўвагу адпачынку працоўных, развіццю ўнутранага турызму. Дарэчы, прафсаюзным тураператарам распрацавана больш за сотню турыстычных маршрутаў.

— Сёння мы бачым, што ўсё больш турыстаў аддаюць перавагу падарожжам па роднай краіне. Гісторыка-культурны, лячэбна-аздараўленчы, падзейны, прамысловы, гастранамічны турызм — усё гэта вельмі запатрабавана сярод членаў прафсаюзаў і іх дзяцей. Безумоўна, у год 80-годдзя Вялікай Перамогі запыт ад людзей быў на арганізацыю наведвання месцаў баявой славы, памятных і гістарычных мясцін. Папулярным вектарам стаў і прамысловы турызм. У топе запытаў, вядома, флагманы айчыннай прамысловасці — БЕЛАЗ, МТЗ, пры гэтым не меншая цікавасць адзначаецца і да невялікіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць таксама якасную і ўнікальную прадукцыю, — адзначыла Таццяна Філімонава, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Трэба адзначыць, што да работы па садзейнічанні ў адпачынку працоўных падключаны ўсе пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі. Толькі ў першым паўгоддзі арганізавана звыш 7 тысяч турысцка-экскурсійных мерапрыемстваў. Гэта на 25 % больш, чым у мінулым годзе. Удзел у турпаездках прынялі звыш 200 тысяч чалавек. Трэба адзначыць, што прафкамы сумесна з наймальнікамі садзейнічаюць патанненню кошту турыстычнага прадукта.

Для далейшага развіцця гэтага кірунку Федэрацыя прафсаюзаў прадаўжае мадэрнізаваць прафсаюзныя базы адпачынку, гасцінічныя комплексы, пашырае комплекс паслуг, каб кожны, хто жадае падарожнічаць па Беларусі, меў усе магчымасці для якаснага адпачынку і ўсебаковага знаёмства з краінай. Акрамя таго, кожны член прафсаюза мае права на 25-працэнтную скідку на пражыванне ва ўсіх прафсаюзных аб’ектах.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю