Top.Mail.Ru

Больш за 20 пунктаў выязнога гандлю будуць працаваць 1 Мая ў сталічным парку Перамогі

У Мінску ў парку Перамогі 1 Мая будуць працаваць больш за 20 пунктаў выязнога гандлю. Пра гэта расказала журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, паведаміла БелТА.


Галоўнай лакацыяй, дзе 1 Мая разгорнецца святочны гандаль, стане парк Перамогі. «Традыцыйна ў сталіцы пасля ўскладання і ўрачыстага мерапрыемства з нагоды свята пачынаецца маёўка, як яе прынята называць яшчэ з савецкіх часоў. Да ўдзелу ў ёй мы прыцягваем арганізацыі гандлю, а таксама прадпрыемствы-вытворцы. У першую чаргу гэта працоўныя калектывы, якія маюць магчымасць не толькі пагандляваць і зарабіць грошы, але і паказаць свае навінкі. Так што гэта будзе не проста чарговае мерапрыемства або кірмаш, а менавіта свята працы, калектыву з магчымасцю прадэманстраваць свае дасягненні», — адзначыла Таццяна Нагорная.

У парку Перамогі 1 Мая будуць працаваць больш за 20 суб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. «Вядома ж, мы не забываем пра самых маленькіх наведвальнікаў такога свята, на якое можна прыйсці ўсёй сям’ёй, зрабіць пакупкі, падсілкавацца, паглядзець канцэртную праграму. Колькасць гандлёвых пунктаў у гэтым годзе павялічана перш за ўсё, каб пазбегнуць чэргаў па самыя любімыя прысмакі», — дадала Таццяна Нагорная.

Рэжым работы гандлёвых пунктаў — з 9.00 да 16.00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю