Top.Mail.Ru
230

Больш за 194 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

У Беларусь з 1 студзеня гэтага года прыбылі 194 572 замежныя грамадзяніны з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы. Паведаміла БелТА.


Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 226 308 жыхароў Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 393 746 чалавек, з Літвы — 654 775, з Польшчы — 125 171. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь заехалі 52 616 чалавек.

У пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2025 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю