Top.Mail.Ru

Больш за 150 дагавораў на праектаванне. Што будуецца ў сталіцы і вакол яе

Аб’ёмы праектных работ у Мінску і ваколіцах не змяншаюцца. УП «Мінскпраект» сёння актыўна працуе над забудовай новых жылых раёнаў, рэканструкцыяй гістарычных аб’ектаў і будаўніцтвам шматфункцыянальных комплексаў. Падрабязнасці расказаў дырэктар прадпрыемства Віталь Зізаў.


У цэлым арганізацыяй заключана каля 150 дагавораў на праектаванне розных аб’ектаў. Асноўны ўхіл сёння зроблены на два буйныя жылыя масівы — Лошыцу-5 і Зялёны Бор. Па Зялёным Боры спецыялісты распрацоўваюць дакументацыю для трэцяга і чацвёртага кварталаў. Акрамя таго, у рамках Лошыцкага сядзібнага комплексу праектуюцца капліца і млын.

Прынята рашэнне аб паралельным праектаванні і будаўніцтве пры аднастадыйным падыходзе. Гэта дазваляе значна паскорыць увод аб’ектаў у эксплуатацыю.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца рэканструкцыі Пішчалаўскага замка. Тут таксама арганізавана паралельнае праектаванне і будаўніцтва. Па шматфункцыянальным комплексе Пішчалаўскі замак ужо атрымана заключэнне экспертызы па будынку № 3, і пачата яго будаўніцтва. Дакументацыя па будынку № 2 цяпер знаходзіцца на экспертызе, і да канца месяца плануецца атрымаць станоўчае заключэнне.

Такім чынам, будаўнічыя і праектныя работы актыўна працягваюцца як у сталіцы, так і ў прыгарадных раёнах. Новыя жылыя кварталы, аб’екты інфраструктуры і гістарычныя сядзібы — усё гэта ў бліжэйшы час атрымае новае жыццё дзякуючы прафесіяналізму праектантаў.

Надзея ЗУЕВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю