Top.Mail.Ru

Больш за 148,5 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал» адкрыта ў Беларусі

На 1 верасня 2025 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 148559 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



Па стане на 1 верасня 2025 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 98353 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 79325, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 10725, на атрыманне адукацыі — 8296, на набыццё тавараў для інвалідаў — 7.

Прынята 94949 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх: Брэсцкая вобласць — 20549, Віцебская — 9225, Гомельская вобласць — 15119, Гродзенская вобласць — 11317, Мінская — 16309, Магілёўская — 9602, г. Минск — 13218.

У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2025 года памер сямейнага капіталу складае Br33275. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю