У Беларусі на 1 жніўня 2025 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 147 858 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», паведамляе БелТА.
У Беларусі на 1 жніўня 2025 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 147 858 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», паведамляе БелТА.
З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 65,2 тыс. дэпазітных рахункаў на суму Br1,72 млрд.
Па стане на 1 жніўня 2025 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 97 220 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 78 673, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 10 655, на атрыманне адукацыі — 7885, на набыццё тавараў для інвалідаў — 7.
Прынята 94 225 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. З іх у Брэсцкай вобласці — 20 017, Віцебскай — 9116, Гомельскай — 15 011, Гродзенскай — 11 210, Мінскай — 16 190, Магілёўскай — 9520, Мінску — 13 161.
У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.
З 1 студзеня 2025 года памер сямейнага капіталу складае Br33 275. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года.