Top.Mail.Ru

Больш за 13 тыс. кватэр пабудавалі ў Беларусі ў студзені-маі

У Беларусі ў студзені — маі гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 13 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1338,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.


Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 409,5 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 30,6 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 248,8 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 602,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 45 працэнтаў ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю