Top.Mail.Ru

Больш за 114 тысяч пацыентаў у год прымае сталічны эндакрыналагічны цэнтр

Мінскі гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр, які са жніўня мінулага года размяшчаецца ў новым будынку, разлічаны на 114 тысяч наведванняў у год. Прапускная магутнасць цэнтра — 485 наведванняў у дзень.


Столькі пацыентаў могуць прыняць урачы-спецыялісты, акрамя таго, наведвальнікі здаюць біяхімічныя аналізы, праходзяць ультрагукавое даследаванне і іншыя, у прыватнасці, тут можна зрабіць электранейраміяграфію. Таксама з пераездам у новы будынак у эндакрыналагічнага цэнтра з’явіўся апарат МРТ на аснове штучнага інтэлекту.

— Эндакрыналагічная служба Мінска здзейсніла якасны скачок, перасяліўшыся ў выдатны будынак, які ў пяць разоў большы ў параўнанні з тым, дзе мы працавалі раней. У нас з’явілася новае медыцынскае абсталяванне. Калі раней у нас змены былі скарочаныя за кошт таго, што ў адным кабінеце павінна было прымаць два ўрачы, то зараз кожны ўрач-эндакрынолаг мае свой кабінет. Для пацыентаў умовы таксама сталі максімальна камфортнымі, — расказвае галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага эндакрыналагічнага цэнтра Алена ЮРЭНЯ.


Новае абсталяванне з’явілася і ў афтальмалагічным аддзяленні, што дазваляе выконваць складаныя дыягнастычныя ўмяшанні. Напрыклад, тут маецца аптычны кагерэнтны тамограф, які дазваляе на ранніх стадыях выяўляць дыябетычны макулярны ацёк. Адкрыты і кабінет лазернай мікрахірургіі, дзе праводзіцца лазерная каагуляцыя сятчаткі. Урачы прайшлі спецыяльнае навучанне і выконваюць гэта складанае хірургічнае ўмяшанне. 

Лазерам абсталявана і аддзяленне дыябетычнай ступні. Ён выкарыстоўваецца для лячэння і спрыяе хуткаму гаенню язваў, якія ўзнікаюць на ступні і складана паддаюцца лячэнню. 

Аперацыйная тэрапія, якая з’явілася ў цэнтры, дазваляе праводзіць малыя хірургічныя ўмяшанні, у тым ліку працэдуру ўвядзення анты-VEGF терапіі. Гэта метад лячэння сятчаткі вока, у тым ліку пры дыябетычным макулярным ацёку.


Алена Юрэня падкрэсліла, што цэнтр цалкам укамплектаваны ўрачамі і сярэднім медыцынскім персаналам і сёння можа прымаць пацыентаў у 2-3 змены. Тут працуе вялікае аддзяленне дзённага знаходжання, а таксама анлайн-школа цукровага дыябету — па серадах і чацвяргах з 19 да 20 гадзін, дзе кожны ахвотны можа задаць свае пытанні ўрачу-эндакрынолагу і атрымаць адказ.


Алена КРАВЕЦ
Фота Ксеніі ЛІННІК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю