Больш за 110 адзінак спецтэхнікі працавалі ноччу на расчыстцы тэрыторый Мінскай вобласці ад снегу. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У сувязі з моцным снегападам прадпрыемствы ЖКГ Міншчыны пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы і ноччу пачалі расчыстку тэрыторый ад снегу і апрацоўку іх супрацьгалалёднымі матэрыяламі.
«Уначы 5 лютага 111 адзінак спецтэхнікі ЖКГ працавала на лініі, было прыцягнута больш за 200 прадстаўнікоў ЖКГ, расчышчана ад снегу 846 км дарог, на апрацоўку тэрыторый зрасходавана 517 т супрацьгалалёдных матэрыялаў», — расказалі ў арганізацыі.
Работы працягваюцца.
У ЖКГ нагадваюць аўтаўладальнікам аб абавязку расчышчаць снег вакол аўто ў радыусе аднаго метра. Таксама просяць не загрувашчваць праезды — гэта перашкаджае рабоце спецтэхнікі.