Top.Mail.Ru

Больш за 1 тыс. салдат вясновага прызыву папоўняць органы пагранічнай службы

Больш за 1 тыс. салдат вясновага прызыву папоўняць органы пагранічнай службы, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце (ДПК).


Па ўсёй краіне завяршаецца адпраўка салдат у падраздзяленні пагранічнага ведамства. 30 красавіка, з ваеннага камісарыята Мінскай вобласці чарговая група навабранцаў адправілася ў воінскія часці. 

«Акрамя фізічных паказчыкаў і псіхалагічнага стану пры адборы прызыўнікоў улічваюцца і іх грамадзянскія спецыяльнасці. Кіроўцы транспартных сродкаў, інжынеры, спецыялісты інфармацыйных тэхналогій, кухары і іншыя змогуць прымяніць свае навыкі пры праходжанні службы ў падраздзяленнях граніцы», — адзначылі ў ДПК. 


Па прыбыцці ў навучальныя падраздзяленні салдаты пачнуць асваенне ваенных спецыяльнасцяў. У канцы мая навабранцы вясновага прызыву прымуць ваенную прысягу і працягнуць падрыхтоўку да далейшага выканання задач па ахове Дзяржаўнай граніцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю