Top.Mail.Ru
124

Больш за 1 тыс. камунальнікаў ліквідуюць наступствы непагадзі ў Магілёўскай вобласці

Больш за 1 тыс. камунальных работнікаў ліквідуюць наступствы непагадзі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік гендырэктара дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Магілёўскай вобласці» Дзмітрый Місюраў, паведаміла БелТА.


Паводле слоў намесніка гендырэктара, аварыйных сітуацый у рэгіёне не было дапушчана. 

«На расчыстцы дарог і апрацоўцы іх процігалалёднымі сродкамі ноччу працавалі 226 адзінак тэхнікі камунальных службаў. З 5 раніцы выйшлі больш за 900 камунальных работнікаў, якія займаюцца расчысткай дваровых тэрыторый, прыпыначных пунктаў і пешаходных дарожак. Асноўныя магістральныя вуліцы пераважна расчышчаныя», — расказаў ён. 


Зараз у зоне першачарговай увагі — расчыстка гарадскіх маршрутаў, пад’язных шляхоў да сацыяльна важных аб’ектаў. Таксама сілы кінутыя на ачыстку дваровых тэрыторый.

«Камунальныя службы заклікаюць насельніцтва актыўна далучыцца да прыборкі тэрыторый — пры такім вялікім снегападзе каштоўнай будзе любая дапамога. Неабходны інвентар можна атрымаць у ЖЭУ па месцы жыхарства», — адзначыў Дзмітрый Місюраў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю