Top.Mail.Ru
229

Больш за 1,9 тыс. работнікаў ЖКГ і каля 800 адзінак спецтэхнікі расчышчалі ад снегу вуліцы і дарогі Беларусі

Больш за 1,95 тыс.работнікаў ЖКГ і каля 800 адзінак спецтэхнікі ноччу і раніцай расчышчалі ад снегу вулічна-дарожную сетку населеных пунктаў Беларусі, паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Камунальныя службы, каб забяспечыць камфорт і бяспеку руху пешаходаў і вадзіцеляў, працуюць у кругласутачным рэжыме. Вядзецца пастаянны маніторынг вулічна-дарожнай сеткі.

Па стане на 8.00, на вуліцах краіны задзейнічана 795 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 252 пяскараскідвальнікаў і солеразмеркавальнікаў, 258 снегаўборачных машын, 285 пагрузчыкаў, машын для вывазу снегу і іншай тэхнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю