У Магілёўскай вобласці 10 кастрычніка фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026» прыме Шклоў. Акрамя насычанай культурнай праграмы для гасцей фестывалю будзе арганізаваны шырокі гандаль. Пра гэта БелТА паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.
У гэты дзень вуліца Савецкая ператворыцца ў сапраўдны кірмаш — гандлёвыя рады расцягнуцца на больш чым 1,5 км, амаль у два разы перавышаючы леташнія.
«У абслугоўванні гасцей будзе задзейнічана амаль 150 суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці. Плануецца арганізаваць 1,3 тыс. пасадачных месцаў, — адзначылі спецыялісты. — У леташніх „Дажынках“ у Крычаве бралі ўдзел 70 суб’ектаў гандлю, даўжыня радоў склала 800 м, а пасадачных месцаў было 780».
Прадукцыю грамадскага харчавання на кірмашы будуць рэалізоўваць прадпрыемствы спажыўкааперацыі, вытворцы рэгіёна і прадстаўнікі прыватнага бізнесу. Пачастункі абяцаюць самыя розныя: ад традыцыйных беларускіх да фастфуду. Тут жа можна будзе набыць разнастайную харчовую прадукцыю, пачаставацца прысмакамі і папкорнам.
Таксама ў праграме свята выстава-кірмаш «Млын ураджаю» — парад хлебных караваяў з усіх куткоў вобласці, рэгіянальны конкурс дажыначных снапоў і конкурс дэкаратыўных аб’ёмных кампазіцый з агародніны і садавіны.
Свае дзверы гандлёвыя рады расчыняць у 9.00 і будуць працаваць да 21.00.