Top.Mail.Ru
237

Больш як 204 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

З пачатку года ў Беларусь прыбылі 204 118 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу, паведамляе БелТА.


Паводле даных ведамства, большасць падарожнікаў прыбылі з краін-суседак — Літвы, Латвіі і Польшчы.

«Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 235 854 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбылі 397 687 замежнікаў, з Літвы — 656 164, з Польшчы — 128 056. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 53 947 замежнікаў», — расказалі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

У ДПК нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін. Яно дзейнічае да 31 снежня 2025 года ўключна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю