Top.Mail.Ru

Больш як 132 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

Беларусь з пачатку года наведалі больш як 132 тыс. іншаземцаў без віз. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 132 560 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з краін — суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі і Польшчы. 

Усяго за час дзеяння бязвізавага парадку нашу краіну наведалі 1 390 729 жыхароў Еўропы. З Літвы прыбылі 709 703 чалавекі, з Латвіі — 444 399, з Польшчы — 154 807 (15 красавіка 2022 года — дзень увядзення бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, бязвізавы парадак уезду для грамадзян Польшчы ўведзены з 1 ліпеня 2022 года). У рамках пашыранага бязвізу для яшчэ 35 еўрапейскіх дзяржаў (уведзены з 19 ліпеня 2024 года) у Беларусь уехалі 81 820 чалавек.

У беларускім пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю