Top.Mail.Ru
147

Больш снегу. Якім будзе надвор'е 16 лютага

У Беларусі 16 лютага чакаюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На тэрыторыі краіны чакаюцца пераменная воблачнасць, па паўднёва-ўсходняй палове выпадзе снег. Уначы 16 лютага на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей прагназуюцца моцны снег, завіруха, на дарогах снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, па паўднёва-ўсходняй палове парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 10 да мінус 17 градусаў, па паўночна-заходняй палове — 18-24 градусы ніжэй за нуль, месцамі — 25-27 градусаў марозу. Днём тэмпература складзе мінус 6 — мінус 12 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю