Top.Mail.Ru
337

Бізнес-лэдзі з Гомеля не збіралася плаціць па рахунках

Супрацоўнікі БЭЗ Барысаўскага РУУС выявілі махлярства ў асабліва буйным памеры.


Імі ўстаноўлена, што 50-гадовая жыхарка Гомеля, з’яўляючыся заснавальнікам фірмы па рэалізацыі прадуктаў харчавання, фіктыўна прызначыла на пасаду дырэктара кампаніі свайго знаёмага. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал МУС.
Працягваючы фактычна сама кіраваць прадпрыемствам, фігурантка набывала буйныя партыі мукі і макаронаў на ўмовах адтэрміноўкі плацяжу. Пры гэтым яна першапачаткова не збіралася аплачваць тавар, распараджаючыся выручанымі ад перапродажу грашыма па ўласным меркаванні.

Двум арганізацыям-пастаўшчыкам нанесены ўрон амаль на 380 тысяч рублёў.

Па словах урыначальніка аддзела УБЭЗ УУС Мінаблвыканкама Святланы Шавель, следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю