Top.Mail.Ru
154

Безалакагольныя энергетычныя напоі з 1 студзеня адносяцца да падакцызных тавараў

З 1 студзеня ўступаюць у сілу нарматыўныя прадпісанні арт. 150 Падатковага кодэкса Беларусі, згодна з якімі прадугледжваецца аднясенне безалкагольных энергетычных напояў да падакцызных тавараў. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.



Да такога віду адносяцца безалкагольныя напоі, якія класіфікуюцца кодамі 2202 10 000 0, 2202 99 180 0 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС, у складзе якіх утрымліваецца хоць бы адно з танізавальных рэчываў, за выключэннем гарбаты, кавы і напояў на іх аснове.

Пад танізавальнымі сродкамі разумеюцца кафеін, расліны або раслінныя экстракты, што ўтрымліваюць кафеін, гуарана, матэ, а таксама лекавыя расліны (жэньшэнь, леўзея, радыёла ружовая, лімоннік, элеўтэракок) і іх экстракты.

«Да ўнясення змяненняў у дадатак 9 да рашэння Камісіі Мытнага саюза ад 20 верасня 2010 года № 378, пры запаўненні калонкі «від» графы 47 дэкларацыі на тавары ў выпадку выплаты акцызаў у дачыненні да безалкагольных энергетычных напояў можа ўказвацца код «4800», — падкрэслілі ў ДМК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю