Top.Mail.Ru
274

Белстат: зарплата настаўнікаў за студзень-жнівень вырасла на 23 %

Зарплата настаўнікаў за студзень — жнівень вырасла на 23%. Такая інфармацыя размешчана ў статыстычным аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня настаўніка, паведамляе БелТА.


Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата настаўніка ў студзені — жніўні 2025 года склала Br2495,6, што на 23% вышэй, чым за студзень — жнівень 2024 года.

У Белстаце падрыхтавалі статыстычны партрэт беларускага настаўніка на пачатак 2024/25 навучальнага года. Так, 87,6% настаўнікаў — жанчыны, сярэдні ўзрост — 43,4 гады. Вышэйшую адукацыю маюць 93,1% педагогаў, вышэйшую або першую кваліфікацыйную катэгорыю — 79,7%, стаж працы больш за 15 гадоў — 69,5%.

Усяго па рэспубліцы на пачатак навучальнага года дзейнічаюць 2848 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У іх вучацца 1080,4 тыс. навучэнцаў, працуюць 102,3 тыс. настаўнікаў. На аднаго настаўніка ў цэлым па краіне прыпадае 11 вучняў (у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 12 вучняў, у сельскіх населеных пунктах — 6 вучняў на аднаго настаўніка).

Што да настаўнікаў-прадметнікаў, рускую мову і літаратуру ў асноўным выкладаюць жанчыны (98,1%), як і беларускую мову і літаратуру (97,8%), замежныя мовы (95,7%), біялогію (92,9%), хімію (91,6%).

Мужчын сярод настаўнікаў-прадметнікаў больш за ўсё па фізічнай культуры (56,1%), дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы (54%), працоўнаму навучанню (38%), фізіцы (33,7%), гісторыі і іншым грамадскім дысцыплінам (28,1%).

Маладыя спецыялісты складаюць 5,9% настаўнікаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю