Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі ўпершыню з 2019 года апублікаваў афіцыйныя дадзеныя па нараджальнасці і смяротнасці.
Паводле справаздачы за 2024 год, у краіне за год нарадзілася 58 938 дзяцей, што на 28 664 менш, чым у 2019-м. Тады ў краіне зарэгістравалі 87 602 нованароджаных, і гэта быў антырэкорд з 1945 года. Пік нараджальнасці ў краіне прыйшоўся на 2015 год — тады нарадзіліся 119 028 дзяцей, паведамляе Белстат.
Больш за ўсё дзяцей у 2024 годзе з’явілася на свет у Мінску — 10 143. Самыя нізкія паказчыкі — у Гродзенскай вобласці, дзе нарадзілася 6537 малышоў.
Колькасць памерлых у 2024 годзе склала 115 124 чалавекі. Гэта крыху менш, чым у 2019 годзе, калі было зафіксавана 120 470 смерцяў.
У Міністэрстве працы і сацабароны шукаюць спосабы для павышэння нараджальнасці. Напрыклад, разглядае магчымасць увядзення аплачванага водпуску для бацькоў пры нараджэнні дзіцяці. Мяркуецца, што выдаткі будуць падзеленыя паміж наймальнікам і дзяржаўным бюджэтам.
Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што падатак на бяздзетнасць у краіне пакуль уводзіць не плануюць.