У Беларусі ў студзені 2026 года выкарыстана 3,1 млрд бел. руб. інвестыцый у асноўны капітал. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Удзельная вага Мінскай вобласці ў агульным аб’ёме выкарыстаных інвестыцый у асноўны капітал склала 20%. У Мінску выкарыстана 23,2% інвестыцый, у Гомельскай вобласці — 14,2%, Брэсцкай — 13,5%, Гродзенскай — 10,8%, Віцебскай — 9%, Магілёўскай — 9,4%.
Тэхналагічная структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча — мантажныя работы — 46,2%, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі — 37,9%, іншыя работы і выдаткі — 13,8%, аб’екты інтэлектуальнай уласнасці — 2,1%.
Дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 41,9%, прыватныя — 52%, замежныя — 6,1%.