Top.Mail.Ru
200

«Белнафтахім» адзначае рост цікавасці да паставак беларускіх нафтапрадуктаў на расійскі рынак

«Белнафтахім» адзначае рост цікавасці да паставак беларускіх нафтапрадуктаў на расійскі рынак, паведамляе БелТА.



«Нафтапрадукты беларускіх НПЗ для пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю пастаянна прадстаўлены на біржавых таргах. У другой палове жніўня адзначаецца рост цікавасці да паставак беларускіх нафтапрадуктаў на расійскі рынак. Беларускі бок аператыўна рэагуе і імкнецца задавальняць рост попыту з улікам эканамічнай эфектыўнасці», — расказалі ў канцэрне.

Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі створаны ў красавіку 1997 года. «Белнафтахім» аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспарціроўцы нафты, нафтапрадуктазабеспячэнні, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пусканаладачных арганізацый, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках. Прадпрыемствамі канцэрна праводзіцца поўны цыкл работ, звязаных з разведкай і здабычай нафты, яе транспарціроўкай, перапрацоўкай і рэалізацыяй нафтапрадуктаў. Беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы характарызуюцца высокім тэхналагічным узроўнем глыбіні перапрацоўкі нафты і якасцю нафтапрадуктаў, адпаведных сусветным стандартам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю