Top.Mail.Ru
174

«Белмытсэрвіс» запусціў хуткі чыгуначны маршрут для экспарту ў Іран

«Белмытсэрвіс» запусціў хуткі чыгуначны маршрут для экспарту ў Іран, паведамілі БелТА ў прэс-службе прадпрыемства.


Новы сэрвіс уключае арганізацыю міжнароднай дастаўкі грузаў кантэйнерным поездам. Маршрут праходзіць праз тэрыторыю Беларусі, Расіі, Казахстана і Туркменістана.

Дастаўка да станцыі адпраўлення ажыццяўляецца аўтатранспартам, пасля чаго кантэйнеры перагружаюцца на чыгуначныя платформы. Тэрмін перавозкі складае 13-15 дзён, што робіць маршрут адным з самых хуткіх і зручных спосабаў дастаўкі грузаў паміж краінамі.

«Новы сэрвіс адкрывае шырокія магчымасці для беларускіх экспарцёраў і партнёраў, зацікаўленых у развіцці гандлю з Іранам. Ён дасць магчымасць умацаваць пазіцыі айчынных вытворцаў на міжнародных рынках і пашырыць геаграфію паставак», — адзначылі ў прэс-службе.


РУП «Белмытсэрвіс» вызначана кансалідатарам заявак на перавозку экспартных грузаў чыгуначным транспартам да марскіх партоў, марскіх паромаў, партовых тэрміналаў, чыгуначных станцый у якасці грузаадпраўшчыка для пастаўкі ў краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю