Top.Mail.Ru

Белкаапсаюз павялічыў пастаўкі прадукцыі на экспарт

Белкаапсаюз за пяць месяцаў павялічыў пастаўкі прадукцыі на экспарт. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі «Кааперацыя ўчора, сёння, заўтра: сувязь пакаленняў і новыя гарызонты» першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў, перадае БелТА.

«Рост да ўзроўню мінулага года па знешнеэканамічнай дзейнасці складае больш за 50%. Адкрываем новыя рынкі збыту», — адзначыў Віктар Каралёў.

У асноўным прадукцыя экспартуецца ў Расійскую Федэрацыю. З краін далёкага замежжа выконваліся пастаўкі ў Камбоджу, Тайланд, В’етнам. «Стабільна высокім попытам карыстаюцца мясныя прадукты, пушна-футравая сыравіна і шэраг іншых таварных пазіцый. У 2025 годзе паставілі таксама больш за 500 т кармоў для жывёл», — раказаў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза.

Па словах Віктара Каралёва, нарыхтоўчая і вытворчая дзейнасць для арганізацый — прыбытковыя галіны. Запушчаныя новыя прадпрыемствы, у прыватнасці, у Пружанскім райспажыўтаварыстве адкрылася вытворчасць мясных кансерваў. Прыкладна 70% аб’ёму прадукцыі адгружаецца на экспарт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю