Top.Mail.Ru

Белгідрамет зафіксіраваў спад узроўняў вады на большасці рэк Беларусі

Якім будзе пачатак мая на беларускіх рэках, паведамляе БелТА.


«Па стане на 30 красавіка амаль паўсюдна на рэках краіны адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-19 см за суткі, толькі на Заходняй Дзвіне каля Полацка і Нёмане ў Гродне, а таксама на некаторых малых рэках назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 3 см. Вада знаходзіцца на пойме на Дняпры на ўчастку Жлобін — Лоеў і на прытоку Сожа рацэ Іпуць», — расказалі ў Белгідрамеце.

На Нёмане ў Гродне ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, пры якой адзначаюцца цяжкасці ў рабоце рачнога транспарту. Тэмпература вады ў рэках складае ад 4,6 да 10 градусаў, у іншых вадаёмах — ад 6,8 да 10 градусаў.

Паводле прагнозаў гідролагаў, у бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будзе адбывацца ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры каля Рэчыцы ўзровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку выхаду вады на пойму, тэмпература вады будзе павышацца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю