Top.Mail.Ru
82

Белгідрамет: вегетацыя азімых набірае сілу дзякуючы цёпламу надвор’ю

Цёплае надвор’е дазволіць актывізаваць сяўбу ранніх яравых культур. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БелТА.


«Па апошніх звестках, снежнае покрыва на палях разбурылася практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Амаль паўсюдна глеба адтала на поўную глыбіню. У Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, а таксама ў паўднёвай палове Мінскай вобласці верхні 10-сантыметровы пласт глебы прасох да ўмерана вільготнага стану і прагрэўся да плюс 5-7 градусаў. У паўночна-ўсходняй частцы краіны прасыханне глебы адзначана месцамі. Па меры паспявання глебы гаспадаркі праводзяць яе апрацоўку і сяўбу найбольш холадаўстойлівых ранніх яравых культур», — расказалі ў Белгідрамеце. 

Паводле прагнозаў аграметэаролагаў, у бліжэйшы час цёплае надвор’е будзе садзейнічаць далейшаму прасыханню і выграванню глебы, вегетацыі азімых, што дасць магчымасць актывізаваць сяўбу ранніх яравых культур, правядзенне мерапрыемстваў па доглядзе азімых культур.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю