Развіццё кукурузы на большасці плошчаў апярэджвае мінулагоднія тэрміны, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Цеплазабяспечанасць кукурузы ў бягучым годзе крыху лепшая, чым у мінулым. Развіццё гэтай культуры на большасці плошчаў апярэджвае мінулагоднія тэрміны. Паводле апошніх даных назіранняў, на асноўных масівах у кукурузы ідзе лістаўтварэнне, на адной расліне налічваецца ў сярэднім 5-7 лістоў, месцамі трэці ліст, а на самых позніх пасевах з’яўляюцца ўсходы», — расказалі ў Белгідрамеце.
Паводле прагнозаў аграметэаролагаў, у бліжэйшы час умовы для нарастання вегетатыўнай масы кукурузы больш спрыяльна будуць складвацца ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім рэгіёнах Беларусі, дзе чакаецца больш цёплае надвор’е.