Top.Mail.Ru
251

Белгідрамет на 2 снежня аб’явіў аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з туманам

На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў аўторак, 2 снежня, прагназуецца туман. У сувязі з гэтым у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе sb.by.


Так, 2 снежня будзе воблачна. Месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. У начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі туман. Уначы ў асобных раёнах слабы галалёд. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра ўначы −2... +4 °С, днём 0... +5 °С.

У наступныя два дні чакаецца перавага воблачнага надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю