Top.Mail.Ru
76

БЕЛАЗ плануе паставіць 36 кар’ерных самазвалаў для адной з найбуйнейшых вугальных кампаній Расіі

«БЕЛАЗ» плануе паставіць 36 кар’ерных самазвалаў для адной з найбуйнейшых вугальных кампаній Расіі. Пра гэта БелТА паведамілі на прадпрыемстве.



Кампаніі «БЕЛАЗ» і «Кузбасразрэзвугаль» адзначаюць 60-годдзе сумеснай работы. Стратэгічнае партнёрства беларускіх машынабудаўнікоў і кузбаскіх вугальшчыкаў за гэтыя гады не толькі змяніла вуглездабычу Кузбаса, але і ўмацавала яго прамысловы патэнцыял.

«Кузбас для нас — рэгіён стратэгічнага значэння. Гістарычна склалася так, што менавіта на разрэзах кампаніі „Кузбасразрэзвугаль“ дзесяцігоддзямі каваўся характар нашай тэхнікі. Тут, ва ўмовах рэальнай вытворчасці, мы разам удасканальваем мадэльны рад і ўкараняем прарыўныя інавацыі. На працягу ўсіх 60 гадоў наша партнёрства служыць адной мэце — няўхільнаму росту прамысловага патэнцыялу кузбаскіх нетраў і беларускага машынабудавання», — падкрэсліў генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Сяргей Лесін.


За шэсць дзясяткаў гадоў гарнякі ўстанавілі дзясяткі ўсесаюзных і ўсерасійскіх рэкордаў на беларускай кар’ернай тэхніцы. Сёння ў тэхналагічным парку КК «Кузбасразрэзвугаль» працуюць самазвалы «БЕЛАЗ» грузападымальнасцю ад 130 да 360 т, а таксама паліваарашальныя машыны, запраўшчыкі і цягачы-буксіроўшчыкі беларускай вытворчасці. Гарнякі кампаніі першымі тэставалі адзін з самых вялікіх у свеце кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-75600 грузападымальнасцю 320 т, а з 2025 года вытворчыя выпрабаванні на пляцоўцы вугальнай кампаніі праходзіць і першы кар’ерны грэйдар «БЕЛАЗ». На 2026 год запланавана пастаўка 36 новых кар’ерных самазвалаў.

«60 гадоў таму ў наш забой выйшаў першы ў Кузбасе „БЕЛАЗ“, а сёння мы эксплуатуем ужо больш за 600 адзінак асноўнай і дапаможнай тэхнікі беларускай вытворчасці, якія складаюць аснову тэхналагічнага парку кампаніі. Партнёрства з „БЕЛАЗ“ — гэта не проста пастаўкі кар’ернай тэхнікі, гэта сумесная работа над тэхналогіямі, надзейнасцю, прадукцыйнасцю. Мы ганарымся гэтай гісторыяй і сумеснымі дасягненнямі», — адзначыў генеральны дырэктар КК «Кузбасразрэзвугаль» Станіслаў Матва.


«БЕЛАЗ» і «Кузбасразрэзвугаль» звязвае і шматгадовае сацыяльнае партнёрства. Машынабудаўнікі і вугальшчыкі сумесна ўладкоўваюць спартыўныя пляцоўкі ў гарняцкіх гарадах і пасёлках Кемераўскай вобласці, арганізуюць праграмы летняга адпачынку для дзяцей супрацоўнікаў у Кузбасе і Беларусі, праводзяць спартыўныя і вытворчыя спаборніцтвы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю